З 1 сакавіка ў Беларусі вырастуць цэны на некаторыя маркі цыгарэт, а таксама падаражэюць званкі са стацыянарных тэлефонаў. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, як змены адаб'юцца на кашальках беларусаў.
Падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт
З 1 сакавіка вырастуць цэны на некаторыя маркі беларускіх цыгарэт. У прыватнасці, падаражэе прадукцыя Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» — на 2-9 капеек за пачак. Некаторыя віды Oscar стануць даражэй на 2 капейкі, Pall Mall Red — на 5 капеек, а некаторыя віды Cooper — на 9 капеек.
Цэны на цыгарэты фабрыкі «Тытунь-Інвест», а таксама на імпартныя цыгарэты не зменяцца.
Нагадаем, вытворцы і імпарцёры могуць змяняць кошты на сваю прадукцыю кожны месяц.
Званкі са стацыянарных тэлефонаў стануць даражэй
Нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» з 1 сакавіка ўнясе змяненні ў некаторыя тарыфы на паслугі. Сярэдні памер павышэння кошту складзе 9% да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічалі ў 2016 годзе.
Падаражэюць многія тарыфы на інтэрнэт byfly. Да прыкладу, для фізічных асоб «Дамасед старт» будзе каштаваць 14,2 рубля ў месяц (+9,2%), «Дамасед XXL» — 16,5 рубля (+8,9%), «Дамасед Ультра» — 22,5 рубля (без змяненняў), «Рэкорд 10» — 15,5 рубля (+10,3%), «Рэкорд 25» — 20 рублёў (+9,2%).
Даражэй стануць і некаторыя званкі са стацыянарных тэлефонаў. Да прыкладу, для фізічных асоб дзённай выклік на нумар мабільнага аператара будзе каштаваць 6,1 капейкі за хвіліну (+8,9%), званок у Расію ці Украіну — 39,25 капейкі (+9%).
Больш плаціць давядзецца і некаторым карыстальнікам інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Да прыкладу, пакет «Прэм'ера» будзе каштаваць 7,35 рубля ў месяц (+8,8%). А вось штомесячная плата за пакеты «ZALA: усё ўключана» і «ZALA: усё ўключана HD» застанецца без змен.
Інтэрнэт-правайдэр «Атлант Тэлекам» таксама з 1 сакавіка зменіць кошт тарыфных планаў для фізічных і юрыдычных асоб — у сярэднім яна павялічыцца на 11%. Абслугоўванне на некаторых архіўных тарыфах будзе спынена, а абанентам (каля 2, 8% ад базы) на працягу месяца прапануюць перайсці на больш актуальныя тарыфныя планы.
Мабільны аператар life:) зменіць кошт некаторых паслуг
З першага дня вясны зменіць кошт некаторых паслуг мабільны аператар life:). Так, папулярныя пакеты стануць даражэй, а роўмінг — танней.
Вырастуць рэгулярныя плацяжы на масавых тарыфах аператара. Тарыф «XS» будзе каштаваць 3,5 рубля ў месяц (+16,6%), «S» — 7 рублёў (+7,6%), «M» — 8,5 рубля (+10,3%), «L» — 12,5 рубля (+7,7%), «XL» — 14,5 рубля (+11,5%).
Падаражэюць і буйныя пакеты з трафікам LTE: плата за паслугу «4G 20 ГБ» вырасце да 22,9 рубля (+15%), «4G 50 ГБ» — 36,9 рубля (+23,4%). Усе новыя цэны апублікаваныя на сайце аператара.
Без змяненняў застануцца рэгулярныя плацяжы на тарыфах «XXL», «Вольны life:)», «Наш life:)», «Супер life:)», а таксама на тарыфных планах лінейкі Smart і для шэрагу іншых прапаноў. Патаннее роўмінг для абанентаў, якія знаходзяцца ў Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Кітаі, ЗША і Туркменістане.
|